5 июня 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

І некалькі народных прымет: няма расы - чакайце дождж, моцная раса - чакайце вецер. На вадаёмах з'явілася лісце белага гарлачыка - замаразкаў больш не будзе".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Навагрудку ў 1962 годзе – 0,2 градуса марозу, а самы цёплы дзень у  2000 - у Брэсце тэрмометры паказалі больш за 31 градус цяпла.