23 марта 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: калі да 24 сакавіка не прыляцелі качкі і гракі, то  цяпло яшчэ не хутка настане. Гракі высока лятаюць, імкліва апускаючыся на зямлю - да дажджу. Уначы быў іней - удзень снегападу не будзе. Пушысты іней - да добрага надвор'я.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Полацку ў 1952 годзе - амаль 25 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2014  на станцыі Палеская тэрмометры паказалі больш за 21 градус цяпла.