18 февраля 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон  слабаўзбураны.

Некалькі народных прыкмет: маразы ў гэты дзень - да бурнай вясны, сухога і гарачага лета. Залацісты колер зары і фіялетавы далягляд - да добрага надвор'я. 

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 19 лютага: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Ганцавічах ў 1978 годзе - больш за 35 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 1950 - звыш 9 з паловай градусаў цяпла.