Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
31 студзеня - Апанасій. Існавалі прыкметы пра надвар’е на гэты дзень: калі ў поўдзень сонейка выглядае - на раннюю вясну, калі на Апанасія завіруха - вясна зацягнецца.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 31 студзеня. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Докшыцах у 1956 годзе - больш за 39 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 2002-м - тэрмометры паказалі 9 з паловай градусаў цяпла.
Пра надвор'е
30 января 2020













