9 января 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон слабаўзбураны.

Некалькі народных прыкмет: завіруха ў гэты дзень абяцае мокрае, дажджлівае і сырое лета. Чым мацнейшыя маразы, тым гарачэйшае лета.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 10 студзеня: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Мінску ў 1940 годзе – амаль 37 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Гродне ў 2007м – больш за 11 з паловай градусаў цяпла.