Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
31 снежня ў народным календары Мадэст. У гэты дзень прыкмячалі: калі дым ад вогнішча ці пячной трубы ўздымаецца вертыкальна ўверх або з невялікім нахілам у бок ветру - да холаду. Калі снег падае вялікімі шматкамі, то мароз будзе ўмераным і нават магчыма адліга.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 31 снежня: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 1978 годзе - больш за 38 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2006 у Высокім, тэрмометры паказалі звыш 7 градусаў цяпла.
Пра надвор'е
30 декабря 2019













