29 ноября 2019
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

30 лістапада ў народным календары Андрэй. Каталіцкі прысвятак. У гэты дзень стараліся прыйсці на рэчку ці возера і паглядзець на лёд. Існавала прыкмета: калі на Андрэя лёд цёмны, чакай добрага ўраджаю.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 30 лістапада: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 1992 годзе - амаль 27 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у Жыткавічах у 1964 - тэрмометры паказалі больш за 12 градусаў цяпла.