12 ноября 2019
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца

Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

13 лістапада ў народным календары Андрэй. У некаторых раёнах лічыцца апошнім днём восені. Таксама адзначалася свята рыбака. Казалі: “Не накорміць зямля - накорміць вада”. Святкавалі ў гэты дзень і паляўнічыя. Гаварылі: ”На Андрэя заяц даражэйшы за каня”. А яшчэ прыкмячалі: "Вецер працяглы час дзьмуў у адным кірунку, а потым змяніўся на адваротны - да сырога надвор'я".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 13 лістапада. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Бабруйску ў 1993 годзе - больш за 19 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 1996 - 15 з паловай градусаў цяпла.