14 ноября 2019
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: аблокі супраць ветру плывуць - да снегападу. Неба хмарамі зацягнута - да адлігі. Вячэрняе неба затуманілася - да ветру.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 15 лістапада: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Докшыцах ў 1968 годзе - больш за 22 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 2010 - 18 з паловай градусаў цяпла.