10 октября 2019
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон - слабаўзбураны.

Некалькі народных прыкмет: «Вярба рана інеем пакрылася - да доўгай зімы. Калі зайцы доўга не бялеюць - восень зацягнецца».

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 11 кастрычніка: самая нізкая начная тэмпература паветра была на станцыі Палеская  ў 2002 годзе - звыш 8 з паловай градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Івацэвічах у 1995 - больш за 24 градусы цяпла.