24 августа 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

І некалькі народных прыкмет: калі туман стаіць над лесам, то будзе дождж. Пеўні страчваюць пер'е ў гэты час -  да зацяжной восені. Дождж ідзе - будзе  кароткае бабіна лета.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 25 жніўня: самая нізкая начная тэмпература паветра была на Нарачы ў 1971 годзе - амаль 1 градус марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў далёкім 1897 годзе ў Барысаве - амаль 35 градусаў цяпла.