20 августа 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

21 жніўня ў народным календары пазначаны прысвятак Мiрон Ветрагон. А Ветрагонам называлі таму, што ў яго свята нярэдка здараліся моцныя вятры. Дарэчы, па надвор'і на Мірона меркавалі аб тым, якім будзе будучы студзень. Таксама рабілі прагнозы на восень: калі дзьмуць спакойныя вятры, восень будзе сонечнай, калі здараецца бура, верасень чакаецца непагодлівым.

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была на Нарачы ў 1977 годзе - усяго 1 градус цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 1946 годзе ў Касцюковічах - больш за 37 градусаў цяпла.