19 марта 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: калі ўвечары пахаладала, чакай замаразкаў. Сіні далягляд - прыкмета таго, што хутка наступіць пацяпленне.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Полацку ў 1963 годзе - больш за 30 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1990 - у Лельчыцах тэрмометры паказалі 23 градусы цяпла.