18 мая 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

19 мая ў народным календары прыкмячалі: раніцай вялікая раса - да добрага надвор'я, няма расы - да дажджу. Калі вялікая раса і сонечны дзень - да добрага ўраджаю агуркоў.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Васілевічах у 1952 годзе - звыш 2 градусаў марозу, а самы цёплы дзень таксама надарыўся ў Васілевічах, у 1979 годзе тэрмометры паказалі там амаль 32 градусы цяпла.