17 июня 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначаюць малаактыўныя атмасферныя франты. Месцамі адзначаліся навальніцы.  У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах па ўсходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне 30 градусаў цяпла.

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - спакойны.

18 чэрвеня ў народным календары - Дарафей. У гэты дзень на світанку заўсёды сачылі за ветрам. Прыкмячалі: калі цягне з поўдня, добры ўраджай яравых будзе. А калі з халоднага кута (з паўночнага захаду) - чакай непагадзь.

Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Клічаве ў 1996 годзе - крыху больш за 1 градус цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 1991 - 34,5 градуса цяпла.