Сёння надвор'е на Беларусі ўначы i ранiцай вызначаў малаактыўны атмасферны фронт. Удзень - зона павышанага атмасфернага цiску. Адзначаўся аранжавы ўзровень небяспекі. На большай частцы краіны - туман і галалёд, на дарогах - галалёдзіца.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
Прыкмячалі, калі вада ў рэках і калодзежах ў гэты дзень убывае - да паляпшэння надвор'я. Зоркі на начным небе як быццам скачуць - прымета таго, што варта чакаць завірухі і сцюжы.













