15 октября 2019
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага вечарам.

І некалькі народных прыкмет: галкі збіраюцца чародамі і крычаць - будзе яснае надвор'е. Нізкія цёмныя аблокі прадказваюць холад,  магчыма, і снегапад".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 16 кастрычніка: самая нізкая начная тэмпература паветра была на станцыі Палеская ў 1977 годзе - звыш 9 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Жыткавічах у 1939 - больш за 24,5 градуса цяпла.