15 июля 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

І некалькі народных прыкмет: "Калі камары і машкара лётаюць кругамі, у бліжэйшыя сем сутак будзе стаяць добрае надвор'е. Чым вышэй слімакі ўзбіраюцца на расліны, тым мацней будзе дождж."

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Лынтупах у 1977 годзе - 4 градусы цяпла , а самы цёплы дзень ў 1994 - ў Стоўбцах тэрмометры паказалі больш за 36 градусаў цяпла.