Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
Некалькі народных прыкмет: над замерзлай ракой сцелецца пара або дым - да халадоў. Шмат снегу ў гэты дзень - лета будзе дажджлівае. Ноччу быў іней - днём адлігі не будзе.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Полацку ў 1954 годзе - больш за 29 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1998 - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 12 градусаў цяпла.
Пра надвор'е
15 февраля 2022













