14 января 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.
Некалькі народных прыкмет: калі ўвечары на небе з'явіліся аблокі - чакай змены надвор'я. Цьмяныя зоркі - да адлігі, а яркія - да марозу.
Зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 15 студзеня: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Жыткавічах ў 1987 годзе - больш за 31,5 градуса марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны на станцыі "Палеская" ў 2007 - 8 градусаў цяпла.