Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон – ад спакойнага да слабаўзбуранага.
14 лютага ў народным календары Трыфан. На Трыфана стараліся вызначыць надвор’е па зорках: калі на небе з’явіцца вялікая колькасць зорак, то зіма яшчэ доўга працягнецца і вясна будзе позняя; калі ў канцы дня неба пакрыецца тонкімі празрыстымі воблакамі, чакаецца добрае надвор’е".
Самая халодная ноч была ў Мар'інай Горцы ў 1911 годзе - 31 з паловай градус марозу, а самы цёплы дзень у 1995-м - у Брэсце тэрмометры паказалі 11 з паловай градусаў цяпла.
Пра надвор'е
13 февраля 2020













