12 декабря 2019
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

13 снежня ў народным календары Андросы. Раней лічылася, што калі ў гэты дзень пойдзе снег і не растане, то праляжыць ён яшчэ 110 дзён. Другі раз хадзілі слухаць ваду ў калодзежы і вынік звяралі з тым, што дало назіранне 9 снежня: ціхая вада - добрая зіма, шумная - да маразоў і завірух. 

Зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 13 снежня: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Вілейцы ў 1955 годзе – больш за 28 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 2000 годзе – больш за 10 з паловай градусаў цяпла.