12 апреля 2022

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: калі раніцай туман падымаецца, утвараючы аблокі - да дажджу, а калі ён падае на зямлю - да сухога надвор'я. Сонечны дзень - чакай пацяплення на працяглы час.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Лынтупах у 1986 годзе - 10 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1972 - у Брэсце тэрмометры паказалі больш за 25 градусаў цяпла.