12 марта 2021
Сёння ў Беларусі панавалі актыўныя атмасферныя франты, якія прынеслі на тэрыторыю нашай краіны ветранае з ападкамі, амаль што зімовае надвор’е.

13 сакавіка магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ноччу ўзбураны, на працягу астатняга часу сутак - слабаўзбураны.

Заўтра ў народным календары Васіль Капальнік. Казалі, прыйдзе Васіль Капальнік   -  зіма заплача. Асабліва моцна на Васіля Капальніка капае з дахаў. Прыкмячалі, доўгія каплі - доўгі лён. Калі дождж у гэты дзень,  будзе лета добрае.