11 августа 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

12 жніўня ў народным календары Сілуанаў дзень. Прыкмячалі: калі паспела рабіна і ўраждай вельмі добры - да пахмурнай восені і халоднай, снежнай зімы.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была на станцыі Палеская - у 1995 годзе - усяго 2 градусы цяпла. А самы цёплы дзень у 2015 - на станцыі Акцябр тэрмометры паказалі амаль плюс 36 градусаў.