11 Ліпеня 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

12 ліпеня ў народным календары Пятро і Павел. Па дню Пятра прадказвалі ўраджай і надвор'е: "Калі на святога Пятра дождж, будзе жыта, як хвошч". "На Пятра дождж - сенакос мокры". І нават вось такая доўгатэрміновая прыкмета: "Калі на Пятра дождж, то на Новы год будзе моцная мяцеліца".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 12 ліпеня: самая нізкая начная тэмпература паветра была зафіксавана ў Мар'інай Горцы ў 1904 годзе - каля чатырох з паловай градусаў цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 1959  у Гродне - больш за 35 градусаў цяпла.