Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначала вобласць павышанага атмасфернага ціску. Па паўднёвым усходзе адзначалася ўздзеянне франтальнага падзелу, там у асобных раёнах назіраліся навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветру да 15-18 метраў за секунду. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
Некалькі народных прыкмет: туман сцелецца раніцай па вадзе - будзе добрае надвор'е. Іголкі чартапалоху не колюцца - будзе дождж. Вецер дзьме пасля дажджу - да зацяжной непагадзі.
Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Оршы ў 1982 годзе - больш за 2 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны на станцыі Акцябр у 2010-м - 33,5 градуса цяпла.
Пра надвор'е
10 июня 2019