9 Кастрычніка 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не чакаецца.

Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

І некалькі народных прыкмет: месяц у крузе - да сухога лета. Гром у гэты дзень - да бясснежнай, мяккай і кароткай зімы. Сухое надвор'е - зіма позна наступіць".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 10 кастрычніка: самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 2015 годзе - амаль 10 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у Лельчыцах у 2001 - тэрмометры паказалі больш за 23,5 градуса цяпла.