9 сентября 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

І некалькі народных прыкмет: "Навальнічныя дажджы - да цёплай восені. Цёплае і сухое надвор'е - да позняй зімы".

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Бабруйску ў 1968 годзе - два з паловай градусы марозу, а самы цёплы дзень ў Васілевічах у 1932 – на тэрмометры больш за 29 з паловай градусы цяпла.