8 Жніўня 2019

Заўтра геамагнітнае становішча на тэрыторыі нашай краіны будзе спакойным. 

9 жніўня ў народным календары Панцеляймон Лекар або Качаннік. У гэты час пачынаюць завівацца капусныя відэльцы. Нашы продкі ў гэты дзень даставалі з каморак капусту мінулага ўраджаю і пяклі піражкі. Выпечкай частавалі дзяцей і вандроўнікаў. Прыкмячалі: Івалга гучна крычыць - будзе дождж. А калі на вясёлцы больш чырвонага колеру - варта чакаць ветру. 

А зараз прапаную зазірнуць у гісторыю метэаназіранняў. Самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1987 годзе - крыху больш за паўтара градуса. А самы цёплы дзень - у 2010 годзе ў Касцюковічах - слупкі тэрмометраў паказалі амаль 39 градусаў. Што ж, гэта ўсё ў мінулым, давайце паглядзім, што будзе заўтра.


Папулярныя

Рэкамендуемыя