7 января 2022

8 студзеня магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага. Заўтра працяг калядных святкаванняў. У некаторых раёнах Беларусі гэты дзень называлі Зімнім Пакроўчыкам. Існавалі мясціны, дзе гэты дзень лічыўся святам каш. Нават прыкмета пра надвор’е існавала: калі каша пачынае добра румяніцца ў печцы - будзе многа снегу.