6 сентября 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

7 верасня ў народным календары Баўтрамей. У гэты дзень сачылі за станам надвор’я і па ім прадказвалі надвор’е на ўсю восень. Казалі: "Які Баўтрамей - такая і восень". А яшчэ прыкмячалі: "Шмат грыбоў урадзілася - да зацяжной зімы".

А зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Жыткавічах у 1947 годзе - усяго 0,1 градуса цяпла, а самы цёплы дзень у Лельчыцах у 2008 годзе - тэрмометры паказалі 33 з паловай градусы цяпла.