6 августа 2019

Сёння на тэрыторыі Беларусі панавала поле павышанага атмасфернага ціску. Месцамі прайшлі навальніцы. Добрая навіна для тых, чыё самаадчуванне асабліва залежыць ад надвор'я. Заўтра ўначы і раніцай геамагнітнае становішча на тэрыторыі нашай краіны будзе ўзбураным. А днём зменіцца на спакойнае.

Сёмага жніўня ў народным календары прысвятак Ганна. Нашы продкі прыкмячалі: якое надвор'е да абеду, такая зіма да снежня. А якое надвор'е пасля абеду, такой будзе зіма пасля снежня. У той жа час светлы і цёплы дзень прадказваў халодную зіму, а дажджлівы - снежную і цёплую. Назіралі і за мурашкамі: калі яны пачынаюць рэзка павялічваць свае мурашнікі, варта было чакаць халоднай зімы. Самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1979 годзе - каля 2,5 градуса вышэй за нуль. А самы цёплы дзень - у 2010 у Лельчыцах - слупкі тэрмометраў паказалі больш за 38 градусаў.