6 июля 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

7 ліпеня ў народным календары Іван Купала. Іншыя назвы - Іван Купальны, Пятроўскі Іван, Іван Летні. У праваслаўным календары адзначаецца нараджэнне Іаана Хрысціцеля. У гэты дзень прыкмячалі: "Моцная раса - на добры ўраджай агуркоў. На Івана ноч зорная - будзе шмат грыбоў. На Іванаў дзень дождж пайшоў - яшчэ пяць дзён ісці будзе".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 6 ліпеня: самая халодная ноч была ў Полацку ў 1958 годзе - меньш за 4 градусы цяпла, а самы цёплы дзень у 1999 - у Жыткавічах тэрмометры паказалі 35 з паловай градусы цяпла.