6 мая 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад слабаўзбуранага ноччу і вечарам да спакойнага на працягу дня.

7 мая ў народным календары Алісей. Казалі: "Прыйшоў Алісей - авёс пасей". Можна пачынаць і пасадку бульбы. Існавала на гэты дзень і вось такая прымета: з Алісея, быццам бы, абавязкова бывае яшчэ не менш як 12 маразоў.