4 июня 2020
Сёння надвор’е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначала зона павышанага атмасфернага цiску, толькi па ўсходняй палове краiны адчувалася ўздзеянне франтальнага падзелу. Удзень месцамi адзначалася ўзмацненне ветру да 15-18 метраў за секунду.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.
І некалькі народных прыкмет: няма расы - чакайце дождж, моцная раса - чакайце ветру. На вадаёмах з'явілася лісце белага гарлачыка - замаразкаў больш не будзе.