4 мая 2022
Сёння надвор’е на тэрыторыі Беларусі вызначала зона павышанага атмасфернага ціску і халаднаватая паветраная маса з Балтыкі.  Месцамі адзначаўся парывісты вецер.

Вельмі хутка  даведаемся, што нас чакае ў бліжэйшы час. Але спачатку традыцыйны агляд прыродных падзей.

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: калі ўвечары заходняя частка неба чыстая - раніцай дажджу не будзе. Неба ў пушыстых аблоках - да хуткага дажджу.