4 жніўня магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
У народным календары заўтра Мар'я ці Магдалена. Заўважалі: на Мар'ю росна - лён будзе шэры, неўмалотны. У паўночных раёнах прыкмячалі: калі ў гэты дзень туман халодны, зіма чакаецца ранняя і марозная.
Інфармацыя з гісторыя метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была на станцыі Палеская ў 1987 годзе - крыху больш за 2 градусы цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 2010 годзе ў Брагіне - амаль плюс 38 градусаў.













