3 декабря 2019
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон слабаўзбураны.

4  снежня - Увядзенне. Прысвятак звязаны з хрысціянскім святкаваннем Увядзення ў храм Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі. Пра надвор’е ў гэты дзень казалі: "На Увядзенне бывае лядзенне". А яшчэ 4 снежня каталіцкі прысвятак  Барбара (ці Варвара). Казалі: "На Барбару мароз - рыхтуй ужо воз".