2 сентября 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

І некалькі народных прыкмет: калі дзень ясны, яшчэ чатыры тыдні будзе добрае надвор'е. Пры заходзе сонца неба зацягваецца аблокамі з поўначы - будуць дзьмуць вятры.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 3 верасня: самая халодная ноч была ў Бабруйску ў 1972 годзе - амаль 1 градус марозу, а самы цёплы дзень у Гродне ў 1961 - тэрмометры паказалі больш за 32 градусы цяпла.