2 марта 2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - слабаўзбураны.

Некалькі народных прыкмет: "Калі зоркі на небе яркія і моцна ззяюць - да зацяжных халадоў. Зорак мала - да снегападу. Аблокі плывуць хутка і высока - да добрага надвор'я. Калі ў гэты дзень туман - да дажджлівага лета".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 1987 годзе - больш за 36 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1995 у Васілевічах - тэрмометры паказалі амаль 13 градусаў вышэй за нуль.