1 ноября 2022
2 лістапада магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад узбуранага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: зацяжныя заходнія вятры - чакай працяглых ападкаў; нізкі атмасферны ціск хутка падае пры ўсходнім ветры - будзе  пахаладанне.

Цікавая інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Слаўгарадзе ў 1979 годзе - больш за 15 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1968-м - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 18 градусаў цяпла.