1 августа 2019

Заўтра геамагнітнае становішча на тэрыторыі нашай краіны будзе слабаўзбураным. 

Другога жніўня ў народным календары - Ілля. Свята дажджоў і навальніц. Нашы продкі казалі: "Ілля жніво пачынае, а лета канчае". Прыкмячалі: калі падчас дажджу дзьме моцны вецер - да паляпшэння надвор'я. Камары збіраюцца ў рой, а пчолы шумяць у вуллі - да сонечнага цёплага дню. 

Самая халодная ноч была ў Клічаве ў 2015 годзе - 4 градусы вышэй за нуль. А самы цёплы дзень - у 2014 у Касцюковічах слупкі тэрмометраў паказалі 35 з паловай градусаў. Што ж, гэта ўсё ў мінулым, давайце паглядзім, што будзе заўтра.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя