10 сентября 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

11 верасня ў народным календары Іван Прадцеча. Прыкмячалі:  шпакі доўга не адлятаюць на поўдзень - да сухой восені. Гром грыміць - да цяпла.

Зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 11 верасня. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Бабруйску ў 1968 годзе - больш за паўтара градуса марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Пінску ў 1983 -  амаль 31 градус цяпла.