23 августа 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначаў антыцыклон. Ападкаў па краіне не адзначалася.

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прымет: чырвонае неба падчас узыходу прадвяшчае моцны дождж з ветрам. Калі сонца ўзыходзіць падчас дажджу, то дождж будзе працягвацца некалькі дзён".

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 1999 годзе - менш за 2 градусы цяпла, а самы цёплы дзень у 2007  -  у Лельчыцах тэрмометры паказалі амаль плюс 37 градусаў.