16 сентября 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначала халодная няўстойлівая паветраная маса паўночна-атлантычнага паходжання. У многіх раёнах краіны адзначалася ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. У паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека.

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

І некалькі народных прыкмет:  дождж, які пачаўся на досвітку, да поўдня скончыцца. Пасля дажджу хутка падсохла – будзе зацяжная непагадзь. Дзень выдаўся непагодлівым і дажджлівым - восень будзе сухая.

Крыху карыснай і цікавай інфармаціі з гісторыіі метэаназіранняў за апошнія сто гадоў: самая халодная ноч была ў Полацку ў 1974 годзе - амаль 3,5 градуса марозу, а самы цёплы дзень ў 2015 - у Брэсце тэрмометры паказалі больш за 30 градусаў цяпла.