Перабоі з транспартам у Віцебску

23 марта 2018

Аб магчымых перабоях з транспартам прыйшлося папярэдзіць жыхароў Віцебска. Прычына - даўгі за паліва. Раніцай са 110-ці аўтобусаў на лінію выйшлі 76. Як паведамілі Агенцтву тэленавін у Віцебскаблаўтатрансе ў 10 гадзін, запраўка аўтобусаў аднавілася і транспарт ходзіць згодна з раскладам.

Сяргей Залескі, намеснік гендырэктара ААТ "Віцебскаблаўтатранс”: "Палівам аўтобусны парк забяспечаны і будзе працаваць у звычайным штатным рэжыме. У асноўным мы скарачалі такія маршруты, дзе менш запатрабаваныя. Глядзелі па загрузцы. Колькасць мы зменшылі па адзінцы. Калі было шэсць аўтобусаў, мы выпусцілі чатыры аўтобусы. Па кожным маршруце дзесьці на адну-дзве мы паменшылі колькасць машын. Сказаць, што цалкам транспарту не было, нельга. Транспарт на лініі быў".

Аўтобусны парк № 1 Віцебска - адно з найбуйнейшых аўтатранспартных прадпрыемстваў паўночнага рэгіёна. Аўтапарк ажыццяўляе перавозкі пасажыраў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.