Пазнаёміцца з гісторыяй роду Радзівілаў праз квэсты

13 декабря 2016

Замест традыцыйнай экскурсіі па Нясвіжскім замку - прыгоды па патаемных пакоях і княжацкіх залах. Пазнаёміцца з гісторыяй роду Радзівілаў турыстам прапануюць праз квэсты. Інтэрактыўная гульня разлічана адначасова на восемдзесят чалавек. Падчас амаль двухгадзіннага падарожжа каманды сустракаюць прататыпы князёў з роду Радзівілаў - у тым ліку Антоній Вільгельм. Бадай, гэта адзіная магчымасць пабываць у закрытых для турыстаў памяшканнях Нясвіжскага замка, падняцца на верхні паверх вежы або спусціцца ў падзямелле і зазірнуць у памяшканні, багатыя на легенды.

Да навагодніх свят такі больш жвавы фармат карпаратыўнага адпачынку прапаноўваюць калектывам на прадпрыемствах, заводах і ў кампаніях.  Найбліжэйшыя захапляльныя туры запланаваны на 3 і 4 студзеня.