Гэтую дапамогу акажуць сацыяльныя працаўнікі і валанцёры, якіх прыцягваюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яны размешчаныя ў кожным раёне краіны. Іх кантакты можна знайсці на сайце Міністэрства працы і сацабароны.
Заяўкі аб дастаўцы прадуктаў прымаюцца кожны дзень, а Белпошта аб’явіла аб магчымасці аплаты камунальных паслуг, не выходзячы з кватэры, - праз паштальёна. Пра сэрвіс для тых, каму лепш пакуль заставацца дома, раскажам у наступным сюжэце (відэа).
















