Святочны настрой у мінскім доме-інтэрнаце для пенсіянераў і інвалідаў

5 января 2017

Сярод тых, каму ў гэтыя святочныя дні  ў нашай краіне асаблівая ўвага, і пажылыя людзі. Пажаданні здароўя, даўгалецця і словы ўдзячнасці  гучалі сёння ў мінскім доме-інтэрнаце для пенсіянераў і інвалідаў. Тут сустракалі гасцей, а разам з імі  і свята. Навагодні паказ, настрой і падарункі  сюды прывезлі педагогі і вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы, дзе навучаецца малодшы сын Прэзідэнта нашай краіны Мікалай. Гасцей сустракалі як старых сяброў - ужо больш за два гады школа шэфствуе на домам-інтэрнатам. Гэтым разам  для  яго насельнікаў творчая група падрыхтавала спектакль "Мадагаскар" паводле аднайменнага мультфільма. Добрая гісторыя пра тое, як казачныя персанажы з далёкага вострава, пераадольваючы перашкоды і выпрабаванні, прыносяць свята туды, дзе яго  вельмі  чакаюць.

Дарыць акрамя творчых яшчэ і смачныя падарункі – таксама стала добрай  традыцыяй. І сёння да стала насельнікаў дома-інтэрната - малочныя прадукты  з падворка Кіраўніка дзяржавы.

У доме-інтэрнаце на Ваўпшасава школьнікі частыя госці не толькі на святы. Вучні нярэдка наведваюць пастаяльцаў, працуюць тут на суботніку, прывозяць пачастункі і праводзяць час разам за чаяпіццем. Бо нічога няма даражэй за ўвагу, клопат і добрыя эмоцыі. Асабліва  гэтымі святочнымі днямі.